Турызм у Аўстрыі
Турызм зьяўляецца важнай часткай эканомікі Аўстрыі, складаючы каля 9% СУП Аўстрыі. Па стане на 2007 год агульная колькасьць турыстаў складае прыкладна аднолькавую лічбу ў летні і зімовы пэрыяды зь пікам у лютым і ў ліпені/жніўні.
У 2007 годзе Аўстрыя занімала 9 месца ў сьвеце па грашовых прыбытках ад турызму, атрымаўшы $18,9 млрд. Па колькасьці турыстаў краіна заняла 12-е месца — 20,8 млн чалавек.
Сталіца краіны Вена займае першае месца па колькасьці прыехаўшых турыстаў як летам, так у ў зімку. Зальцбург наведваюць прыкладна ў пяць разоў менш турыстаў, што робіць яго другім горадам па наведвальнасьці ў летні пэрыяд. У зімовы сэзон шэраг гарналыжных курортаў у заходняй частцы краіны абыходзяць Зальцбург па колькасьці турыстаў: Зёльдэн, Зальбах-Гінтэрглем, Ішгль, Санкт-Антан-ам-Арльбэрг і Обэртаўэрн.
Турыстычныя туры ў Аўстрыю ў асноўным зводзяцца да паездкі:
- у Вену з наведваньнем Сабору Сьвятога Стэфана, вінных паграбоў і вальсавымі музычнымі мерапрыемствамі;
- у Зальцбург, радзіму Моцарта;
- у Інсбрук, сталіцу Тыроля;
- у Альпы;
- у даліну Дунаю зь вінаграднікамі.
Трыма самымі наведвальнымі славутасьцямі Аўстрыі лічацца Шэнбрун (2,590,000 наведвальнікаў у год), заапарк Шэнбрун (2,453,987 наведвальнікаў у год) і Базыліка Марыяцэлю (1,500,000 наведвальнікаў у год).